Станіслаў Гозій
Станіслаў Гозій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антуан Перэна дэ Гранвела | ||||||
Пераемнік | Francisco Pacheco de Toledo[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Вармінская дыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Тыдэман Гізэ[d] | ||||||
Пераемнік | Марцін Кромер | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Хэлмская дыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Тыдэман Гізэ[d] | ||||||
Пераемнік | Jan Lubodzieski[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзакарыя Дэльфіна[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | пісьменнік, каталіцкі святар, паэт, дыпламат, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
5 мая 1504[1] |
||||||
Смерць |
5 жніўня 1579[1] (75 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Ульрых Гозій | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Гозій (лац.: Stanislaus Hosius, польск.: Stanisław Hozjusz; 5 мая 1504, Кракаў — 5 жніўня 1579, Капраніка каля Рым) — тэолаг, дзеяч каталіцкай царквы, кардынал (1561), мецэнат і аўтар шматлікіх тэалагічных твораў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын кракаўскага мешчаніна Ульрыха Гозія. Дзяцінства правёў у Вільні. У 1519—1524 гадах вучыўся ўЯгелонскім універсітэце. Служыў настаўнікам пры кракаўскім біскупе. Цікавіўся гуманістычным рухам і падтрымліваў кантакты з Эразмам Ратэрдамскім. У 1529—1534 гадах вучыўся ў Балонні. З 1538 годзе быў каралеўскім сакратаром польскага і адначасова прызначаны вармійскім канонікам, з 1540 — адначасова кракаўскім, з 1542 — сандамірскім. У 1549—1550 і 1569 гадах выконваў дыпламатычныя даручэнні караля Жыгімонта Аўгуста. З 1549 года біскуп хэлмскі, з 1551 — вармійскі.
Актыўны дзеяч контррэфармацыі. З 1558 года служыў у Рыме, у 1560—1561 гадах папскі нунцый ў Вене. У 1561—1563 гадах удзельнічаў у Трыдэнцкім саборы, кіраваў ім у 1563 годзе.
У 1564 годзе вярнуўся ў Польшчу. Пад уплывам Гозія кароль Жыгімонт Аўгуст, у выкананне рашэнняў Трыдэнцкага сабора, узмацніў барацьбу з Рэфармацыяй. У 1564 годзе запрасіць езуітаў у Польшчу і ў Браўнсбергу (цяпер Бранева) заснаваў першую езуіцкую калегію (Collegium Hosianum). З 1569 года зноў служыў у Рыме.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Багаслоўскія творы і палемічныя лісты выданы ў зборніку „Opera omnia“ (1548). Найважнейшы твор — „Confessio fidei catholicae christiana“ (1557; 39 выданняў).
Зноскі
- ↑ а б Stanislaus Hosius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005. — Т. VII: Gorkai—Imermanas. — С. 662. — 799 с. — ISBN 5-420-01561-7. (літ.).
- Venclova, Tomas. Vilniaus vardai. — Vilnius: R. Paknio leidykla, 2006. — С. 39. — 536 с. — ISBN 9986-830-96-6. (літ.)
- Жукович П. Н. Гозий, Станислав // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Кардыналы
- Біскупы вармінскія
- Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1504 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 1579 годзе
- Памерлі ў правінцыі Рым
- Памерлі ў правінцыі Вітэрба
- Пахаваныя ў Лацыа
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Каталіцкія біскупы Польшчы
- Вялікія пенітэнцыярыі
- Кардыналы Польшчы